Вакалістка The Dresden Dolls хоча ведаць, хто яе забіў

Удзельніца альт-рок-кабарэ-дуэта «The Dresden Dolls» Аманда Палмер выпусціла восенню мінулага года дэбютны сольны альбом "Who Killed Amanda Palmer?", а цяпер дапоўніла яго яшчэ і аднайменным правакацыйным фотаальбомам з кадрамі, якія складваюцца ў гісторыю пра забойства.
На фатаграфіях прыхільнікі змогуць убачыць саму Аманду Палмер у выглядзе закатаванай ахвяры.

Працэсам здымак кіраваў Кайл Кэсідзі, але былі задзейнічаныя і іншыя фатографы.

Подпісы і міні-гісторыі да здымкаў Аманда даверыла пісаць свайму сябру - прызнанаму майстру выдумкі Нілу Гейману (пісьменнік-фантаст, аўтар рамана "Амерыканскія Багі").

Фотаальбом друкуецца абмежаваным тыражом, і ўбачыць свет сёмага чэрвеня.

music.open.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі