Вакалістам Queen зноў стане Адам Ламберт?

Queen збіраюцца вярнуцца да супрацоўніцтва з Адамам Ламбертам у наступным годзе. Гурт даволі паспяхова гастраляваў з ім цягам некалькіх гадоў, і цяпер зноў не супраць паўтарыць досвед.


Па словах бубнача Queen Роджара Тэйлара, "Ламберт цяпер сапраўдная цёмная сіла. І ён вельмі тэатральны. І вельмі крута інтэрпрэтуе песні гурта. Думаю, мы будзем з ім працаваць у наступным годзе". Інфармацыю праз Твітар пацвердзіў і Браян Мэй, які напісаў, што 2014 будзе "вельмі цікавым годам для гурта і прыхільнікаў".


На дадзены момант Queen працуюць з нядаўна знойдзенымі ў архівах дэма-запісамі Фрэдзі Мэрк'юры. Ці хопіць іх на паўнавартасны альбом, пакуль не вядома.

21 сакавіка Мінск наведае Браян Мэй. Музыка выступіць у беларускай сталіцы разам з спявачкай Кэры Эліс у межах сусветнага турнэ "The Candlelight Concert".

Фота: www.antiquiet.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі