Вакаліст REM будзе прадзюсіраваць кіно

Вакаліст амерыканскага гурта R.E.M. Майк Стайп будзе прадзюсіраваць кінафільм разам з акцёрам Томам Хэнксам. Карціну, прысвечаную знакамітаму поп-выканаўцу Бары Манілаву (Barry Manilow), выпусціць прадакшн-кампанія Playtone, якая належыць Хэнксу.

Назва і дата выхаду карціны на экраны пакуль не паведамляецца, і імя рэжысёра таксама трымаецца ў таямніцы. Вядома толькі, што гэта будзе "рамантычная камедыя", піша @Music.

Паведамляецца, што карціна будзе прысвечаная прыгодам групы гарачых прыхільнікаў Бары Манілава, якія адпраўляюцца ў Лас-Вегас, каб трапіць на канцэрт свайго куміра. Сам Манілаў з'явіцца толькі ў эпізодах фільма.

Фота: telegraph.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі