Вакаліст Maroon 5 пачаў фэшн-бізнес

Фронтмэн амерыканскага гурта Maroon 5 Адам Лівайн (Adam Levine) запускае ўласную лінію вопраткі.  Прэзентацыя лэйбла «222» адбудзецца ў Лас-Вегасе на гэтым тыдні. У калекцыі будуць прадстаўленыя мадэлі як для мужчын, так і для жанчын – джынсы, футболкі і скураныя курткі, а таксама сукенкі і пелярыны.

«222» з'яўляецца сямейным бізнесам: сузанавальнікамі лэйбла выступілі бацька музыкі Фрэд Лівайн і яго стрыечны брат, дзядзька Адама – Сэмі Купер. «Я заўсёды цікавіўся модай, - прызнаецца вакаліст Maroon 5. – Я лічу, што вопратка адлюстроўвае твой характар і індывідуальнасць - незалежна ад таго, звяртаеш ты ўвага на моду ці не».

Кошты на джынсы «222» вагаюцца ад 150 да 280 долараў, курткі – ад 1100 да 1250. У крамах гэтая калекцыя з'явіцца вясной наступнага года.

Нагадаем, што зараз Maroon 5 рыхтуюцца да прэзентацыі свайго новага, трэцяга па ліку студыйнага альбома «Hands All Over». Рэліз паслядоўніка мультыплатынавага «It Won't Be Soon Before Long» (2007) запланаваны на 21 верасня.

Фота: designers-brew.blogspot.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі