Вакаліст Iron Maiden прэзентуе фільм
Вакаліст Iron Maiden Брус Дыкінсан рыхтуецца выдаць сваю першую працу ў якасці сцэнарыста - фільм «Chemical Wedding».
Паведамляецца, што карціна будзе паказвацца ў рамках знакамітага Канскага кінафэсту 17 траўня.
Над фільмам «Chemical Wedding» Дыкінсан працаваў пяць гадоў.
Фільм прысвечаны знакамітаму чараўніку і акультысту мінулага стагоддзя Алістэру Кроўлі, вялікім прыхільнікам якога з'яўляецца музыка.
Рэжысёрам стужкі выступае Джуліян Дойл, які таксама з'яўляецца суаўтарам сцэнара.
Раней Дойл ужо супрацоўнічаў з Iron Maiden: у 1988 годзе ён зняў для гурта ролік на песню «Can I Play with Madness».
У галоўнай ролі прафесара Хадо, у якога перасяляецца дух нябожчыка Кроўлі, здымаецца ветэран брытанскага акцёрскага цэха Сайман Калоў, вядомы па фільмах «Джэферсан у Парыжы» і «Амадэй».
Пасля прэм'еры на Канскім кінафэсце «Chemical Wedding» выйдзе ў шырокі пракат у Вялікабрытаніі, а потым і па ўсім свеце.
Фота: www.dose.ca