Вакаліст Def Leppard пачаў варыць піва

Вакаліст Def Leppard Джо Эліат (Joe Elliott) выпусціць уласную марку піва ў супрацоўніцтве з ірландскім броварам Porterhouse.  Прэзентацыя хмельнага напою «Down 'n' Outz», названага ў гонар новага сольнага праекта музыкі, адбудзецца ў Дубліне на наступным тыдні. Сам рокер характарызуе «Down 'n' Outz» як піва «пілзнераўскага стылю», «з глыбокім і багатым соладавым смакам і высакароднай гаркатой».

«Я ведаю, што музыкі больш любяць займацца віном, што для мяне трохі дзіўна – ну якое стаўленне віно мае да рок-н-ролу? - тлумачыць Джо. – Абавязковым атрыбутам рок-н-рольных канцэртаў з'яўляецца піва – я раблю такую выснову са сваёй шырокай практыкі. Піва нашмат круцей – таму я вельмі рады дамове з Porterhouse і сваёй марцы гэтага напою».

Паведамляецца, што піва «Down 'n' Outz» будзе прадавацца ва ўсіх барах сеткі Porterhouse.

Нагадаем, што некаторы час таму музыка і яго калегі абвясцілі пра сыход Def Leppard у бестэрміновы адпачынак – і неадкладна распачалі працу над уласнымі праектамі, рэалізацыі якіх замінала сталая занятасць у гурце.

Фота: triplem.com.au

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі