Уз'яднаныя “Blue” прадставяць Брытанію на "Еўрабачанні"

Нагадаем, леташняе “Еўрабачанне” стала для Брытаніі літаральнай катастрофай - яе прадстаўнік набраў у фінале ўсяго 10 балаў. Таму было вырашана, што сёлета ад краіны паедзе ў Дзюсельдорф калектыў з іменем, які паспеў перажыць ужо і мільённыя продажы, і распад у 2005 годзе. “Blue” уз’ядналіся ў 2009 годзе, і выступам на “Еўрабачанні” яны збіраюцца адзначыць свой 10-гадовы юбілей.

Між тым былы мэнэджар “Blue”  Дэніэл Глэтман назваў ідэю гурта вар’яцтвам, заявіўшы, што “Blue” вымушаны толькі выйграць конкурс, калі гэтага не здарыцца, то рэпутацыі гурта прыйдзе канец.

Нагадаем, “Еўрабачанне-2011” адбудзецца 14 траўня ў нямецкім Дзюсельдорфе.

Фота: www.muslib.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі