УСУ расказалі, ці чакаюць паўторнага наступу праз Чарнобыльскую зону

У Чарнобыльскай зоне

У Чарнобыльскай зоне / sud.ua

Украіна не лічыць магчымым паўторнае ўварванне праз Чарнобыльскую зону з боку Беларусі, кажа камандуючы Аб'яднаных сіл УСУ Сяргей Наеў.

"Цяпер на гэтым напрамку размяшчаецца недастатковая колькасць войскаў Рэспублікі Беларусь, каб стварыць ваенную пагрозу, але ёсць пэўная небяспека. Мы ўсведамляем, што яна можа ўзрасці, але і УСУ тады наросціць сілы", — сказаў Наеў.

Наеў надоечы наведваў жыхароў Чарнобыльскай зоны, якія аказаліся адрэзаныя ад цывілізацыі праз расійскае ўварванне. Жыхарам рэгіёна дапамагаюць вайскоўцы — яны прывозяць лекі, прадукты і іншыя прадметы першай неабходнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі