Успышка менінгіту ў Віцебску не пацвердзілася

Паведамлялася пра некалькі выпадкаў захворвання ў школах і дзіцячых садках горада. Аднак у цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя журналістаў сайту "Народныя навіны Віцебску" запэўнілі, што ніякага менінгіту ў Віцебску няма. Апошнія выпадкі захворвання былі зафіксаваныя толькі ўлетку.



Дырэктар гімназіі №3 кажа, што ў іх у некаторых класах сапраўды абвешчаны карантын. Але ён ніяк не звязаны з менінгітам. Па яе словах, у 6А і 9А класах зафіксавана па адным выпадку энтэравіруснай інфекцыі, а ў 2В — выпадак кішэчнай інфекцыі.



Фота — peopleandcountries.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі