Усе часткі "Шрэка" з'явяцца ў 3D-фармаце

Кампанія Dreamworks Animation выпусціць на Blu-ray дысках стэрэаскапічныя версіі ўсіх трох першых серый мультфільма Шрэк.  Пра гэта паведаміў кіраўнік студыі Джэфры Катцэнберг. Ён распавёў, што ўсе фільмы кампаніі захоўваюцца ў выглядзе лічбавых файлаў, таму працэс канвертавання ў фармат 3D не будзе занадта складзеным і дарагім.

Паводле меркаванняў Катцэнберга, фільмы Dreamworks Animation стануць дэманстрацыяй эфектыўнасці стэрэаскапічных праектаў, створаных адмыслова для хатняга прагляду, паведамляе выданне The Hollywood Reporter.

Катцэнберг таксама ацаніў перспектывы іншых вядомых фільмаў, якія здолеюць прайсці працэс канвертавання, у прыватнасці Тытаніка. Па яго словах, ён ужо бачыў тэставыя эпізоды карціны ў 3D, і яны яго моцна ўразілі.

Што тычыцца "Зорных войнаў" Джорджа Лукаса, то Катцэнберг лічыць, што канвертаванне кожнай з серыі зойме не менш за 18 месяцаў і стане ў дадатковыя 20 мільёнаў долараў.

Старшыня студыі Dreamworks Animation дадаў, што ў бліжэйшыя 10-15 гадоў стэрэаскапічныя тэхналогіі ўдасканаляцца так моцна, што гледачам для прагляду такіх фільмаў ужо не спатрэбяцца акуляры.

Нагадаем, што чацвёртая серыя мультфільма Шрэк выйдзе ў пракат 21 траўня 2010 года. Фільм будзе выпушчаны ў фармаце 3D. Акрамя таго, DreamWorks назначыла дату прэм'еры першага афіцыйнага адгалінавання ад анімацыйнага серыяла пра Шрэка, прысвечанага іншаму яго папулярнаму персанажу - Кату ў ботах.

Фота: zastavki.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі