Уралкалій дапамагае Лукашэнку абысці амерыканскія санкцыі

“Беларуская калійная кампанія” працягвае адгружаць калій у ЗША, нягледзячы на санкцыі.

Пашырэнне эканамічных санкцый ЗША ў дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў нафтахіміі балюча ўдарылі па экспартных пастаўках калійных угнаенняў на амерыканскі рынак. Манапольным экспарцёрам беларускага калія з’яўляецца беларуска-расійская «Беларуская калійная кампанія”, якую з беларускага боку ўсталявала прадпрыемства “Беларуськалій”, якое ўваходзіць у сістэму “Белнафтахім”. Прадстаўнік БКК Уладзімір Тафраў паведаміў, што кожны год у ЗША пастаўлялася 500 тыс тон беларускага калію, што складае ільвіную долю ўсяго беларускага экспарту ў ЗША. Сп. Тафраў паведаміў, што пакуль адгрузка угнаенняў ідзе напоўніцу, аднак ня здолеў адказаць, ці паступаюць плацяжы за іх. Зрэшты, адгружаць калій у ЗША БКК можа пад шыльдаю іншага свайго ўладальніка – расейскага аб’яднання “Уралкалій”. Гэтую версію ўскосна пацвердзіў прадстаўнік БКК: “Мы свае канстрактныя абавязальніцтвы па пастаўках у ЗША выконваем у поўным аб’ёме” – сказаў ён.

www.afn.by