Уолес і Громіт вернуцца на экраны

Стваральнік папулярных пластылінавых мультфільмаў і лаўрэат трох "Оскараў" Нік Парк, абвясціў пра пачатак працы над новым кароткаметражным фільмам са сваімі ўлюбёнымі героямі - Уолесам і Громітам. Паўгадзінная стужка будзе гатовая да эфіру ў канцы 2008 года, паведамляе Reuters. Новы мультфільм, які атрымаў назву "Trouble at Mill" ("Непрыемнасці на млыне"), плануецца адзняць за восем месяцаў.

Паводле сцэнара, Уолес і Громіт заняліся выпечкай хлеба, і для гэтага ім спатрэбіўся вятрак. У Уолеса, да таго ж, з'явілася новая рамантычная зацікаўленасць - спадарыня Паэла.

Нагадаю, што поўнаметражная стужка пра вынаходцу Уолеса і яго вернага сабаку Громіта "Праклён труса-пярэваратня" - прынесла Ніку Парку ў 2006 годзе "Оскар" у катэгорыі "Лепшы паўнаметражны мультфільм".

Яшчэ дзве прэміі Амерыканскай кінаакадэміі дасталіся Парку за кароткаметражныя фільмы "Няправільныя штаны" і "Стрыжка "пад нуль".

Фота — jeffreykishner.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі