Universal перапісалі "Беласнежку"

Кампанія Universal здыме новую кінаверсію вядомай казкі пра Беласнежку.  Паводле паведамлення Heatvision, фільм будзе называцца "Беласнежка і егер" (Snow White and the Huntsman). Сцэнарый да карціны напіша Івэн Доэрці, а рэжысёрам стане Руперт Сандэрс. Прадзюсаваць фільм будзе Джо Рот, які раней працаваў над "Алісай у Краіне цудаў" Ціма Бэртана.

Як вынікае з назвы, у новай версіі "Беласнежкі" больш увагі будзе надавацца егеру. У арыгінальнай казцы ён быў другарадным персанажам. Каралева даручыла яму завесці Беласнежку ў лес, дзе ён павінен быў забіць яе. Аднак егеру стала шкада дзяўчыну, і ён яе адпусціў. Але паводле сцэнарыя новага фільма, ён не толькі не забіў Беласнежку, але і ўцёк разам з ёй.

У арыгінальнай казцы ў гераіні былі рамантычныя адносіны з прынцам, і хутчэй за ўсё гэты элемент сюжэту захаваецца. Егер будзе выступаць у ролі настаўніка Беласнежкі, ён навучыць яе ваяваць з ворагамі і выжываць у цяжкіх умовах.

Інфармацыі пра тое, якія акцёры будуць занятыя ў праекце, пакуль няма. Дату выхаду фільма на экраны таксама не называюць.

Фота: istockphoto.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі