"Ундервуд" прадстаўляе "Бабл-гам"

На 2 кампазіцыі з 12, якія апынуцца на дыску гурт ўжо зняў кліпы - песні называюцца "Молодые львы" і "Йога и алкоголь". Па словах музыкаў, на "Бабл-гаме" ўпершыню ў кар'еры "Ундервуда" можна будзе пачуць грамадзянскую лірыку ў песнях "Молодые львы", "Ангелы и аэропланы", а таксама цыганска-кітайскі раманс "Гуд бай, Кітай".

Бабл-гам для музыкаў - гэта своеасаблівы двухбаковы знак, знак салодкай надзіманай ілюзорнасці і знак бяздумнага жывёльнага спажывання

Ў запісе альбома ўзяў удзел саўндпрадзюсар Яўген Ступка, вядомы па працы з Земфірай і Дыянай Арбенінай.

Канцэртная прэзентацыя пласцінкі адбудзецца 1 красавіка ў Санкт-Пецярбургу.

Фота з liveinternet.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі