Уначы расіяне атакавалі дронамі Кіеў і Днепр

Іранскія беспілотнікі / скрыншот відэа
Іранскія беспілотнікі / скрыншот відэа

У ноч на сераду расіяне атакавалі Украіну іранскімі дронамі. Сілы абароны Украіны знішчылі 21 з 26 запушчаных дронаў. Пра гэта паведамляе камандаванне ўкраінскіх паветраных сіл. Дроны запускалі з Бранскай вобласці Расіі, а таксама з усходняга ўзбярэжжа Азоўскага мора.

Частку дронаў знішчылі пад Кіевам. У Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі кажуць, што вакол сталіцы былі збітыя ўсе дроны, але колькасць не назвалі. Яшчэ сем дронаў збілі ў Днепрапятроўскай вобласці. Але тут ёсць і трапленне — пашкоджаны адміністрацыйны будынак у Дняпры. Быў пажар, распавёў кіраўнік ОВА Сяргей Лысак. Людзі не пацярпелі.

Яшчэ тры дроны патрапілі па нафтабазе ў Кіраваградскай вобласці. Па словах кіраўніка абласной ваеннай адміністрацыі Андрэя Райковіча, на месцы ўжо знаходзяцца ўсе службы, інфармацыя аб пашкоджаннях ўдакладняецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі