“Umbrella” – лепшы хіт XXI стагоддзя

Хіт поп-спявачкі Рыяны “Umbrella” названы лепшай песняй першай дэкады XXI стагоддзя па выніках галасавання брытанскіх меламанаў. Кампазіцыя, што атрымала “Грэмі”, ўзначаліла рэйтынг, складзены найбуйнейшай тэлекамунікацыйнай сеткай British Telecom, і апярэдзіла мега-хіты Кэці Пеэры, Кайлі Міноўг і Мадоны.

Другое месца ў Топ-10 лепшых хітоў заняла “крычалка” t.a.T.u “All The Things She Said”, трэцяе – “Sk8r Boi” Аўрыл Лавін. На чацвёртым размясцілася “Everytime” Брытні Спірс, пятае месца пакінулі за сабой рокеры Oasis (“The Importance Of Being Idle”).

Прыхільнікі Рыяны спадзяюцца, што перамога ў рэйтынгу дапаможа спявачцы смела вярнуцца на сцэну пасля перапынку. Нагадаем, Рыяна не выступала з лютага 2009-га года – з часу скандалу з удзелам яе бойфрэнда Крыса Браўна.

Першыя еўрапейскія канцэрты Рыяны пачнуцца на пачатку наступнага тыдня ў Лондане.

Фота: www.theplace.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі