ULIS i Neuro Dubel выступілі ў Кракаве
Канцэрт беларускіх рок-гуртоў ULIS i Neuro Dubel адбыўся ў Кракаве
ўвечары 27 сакавіка ў межах Беларускага тыдня, арганізаванага
"Беларускай альтэрнатывай" сумесна з Еўрарадыё.
Канцэрт адбыўся ў клубе "Zaścianek", які месціцца на тэрыторыі студэнцкага гарадка Кракаўскай горна-металургічнай акадэмі.

ULIS заграў праграму з альбому Lusterka, а Neuro Dubel "пацалаваў амэрыканца" і распавёў публіцы, як "можна жыць".
Сёння на Малым рынку ў цэнтры горада выступяць гурты "Джамбібум", "Палац" і Drum Extasy. Падрабязнасці - у хуткім часе ў далейшых эфірах Еўрарадыё.