Уладзімір Пуцін прыбыў у Беларусь

Прэм'ер-міністр Расіі Ўладзімір Пуцін прыбыў у Беларусь для ўдзелу ў пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
Акрамя гэтага ў кіраўніка расійскага ўрада запланавана сустрэча з беларускім прэм'ерам Сяргеем Сідорскім, якая адбудзецца перад пачаткам пасяджэння саюзнага Саўміна, паведамляе БЕЛТА.

Паводле інфармацыі розных расійскіх агенцтваў, прэм’еры плануюць абмеркаваць пытанне паставак газу ў нашу краіну, а таксама магчымасць атрымання стабілізацыйнага крэдыту ў два мільярды долараў.

Непасрэдна на пасяджэнні Саўміна будзе разгледжана каля 20 пытанняў беларуска-расійскай інтэграцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі