Улады Магілёва адраджаюць "начнікі"

Магілёўскі гарвыканкам вырашыў скасаваць абмежаванні на продаж алкагольных напояў у начны час. Зараз крамы могуць прадаваць каньякі, якаснае вінаграднае віно і іншыя напоі на працягу ўсяго часу працы. Змены, аднак, не датычацца “прэйскурантнай” гарэлкі і пладова-ягадных вінаў. Яны, як і раней, будуць прадавацца з 9 па 21 гадзіну.

Акрамя таго, з 1 жніўня па перыметры спальных раёнаў Магілёва для аматараў начных прыгодаў адкрыецца 7 кругласутачных крамаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі