Украіна: ударныя групоўкі для ўварвання з Беларусі не створаныя

Камандуючы Аб'яднанымі сіламі Узброеных сіл Украіны Сяргей Наеў / РБК-Украіна, Віталь Насач
Камандуючы Аб'яднанымі сіламі Узброеных сіл Украіны Сяргей Наеў / РБК-Украіна, Віталь Насач

Разгорнутыя ўздоўж украінскай мяжы беларускія падпадзелы не маюць ударнага патэнцыялу, цытуе камандуючага Аб'яднанымі сіламі УСУ Сяргея Наева ўкраінскае выданне “Апастроф”.

Паводле яго словаў, гэтыя падпадзелы могуць выконваць толькі заданні па ўзмацненні аховы ўласнай мяжы.

"Ударныя групоўкі на тэрыторыі Беларусі не створаны. Сёння вайсковую інфраструктуру (палігоны, палявыя навучальныя цэнтры) Расія выкарыстоўвае выключна як месцы для падрыхтоўкі, зладжвання і аднаўлення ўласнага асабовага склада. Беларусь — як донара ўзбраення і вайсковай тэхнікі, а яе тэрыторыю — як плацдарм з якога вядзецца выведка”, — каментуе Наеўшы магчымасць уварвання ва Украіну з боку Беларусі.

Ён адзначыў, што на беларускіх аэрадромах па-ранейшаму знаходзяцца самалёты паветрана-касмічных сіл ВС Расіі. А таксама аператыўная група Узброеных сіл Расіі — да 40 чалавек.

Наеў не адмаўляе, што ў выпадку патрэбы Расія можа зноў нарасціць прысутнасць сваіх вайскоўцаў у Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі