Украіна пачала будаваць "Сцяну" на мяжы з Расіяй

Нагадаем, значную частку мяжы з Расіяй на тэрыторыі Луганскай і Данецкай абласцей кантралююць тэрарысты.

Праект абсталявання ўкраінска-расійскай мяжы атрымаў назву "Сцяна". Днямі яго зацвердзіў урад і ўхваліў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка. Гаворка ідзе пра два абарончыя рубяжы, задача якіх — недапушчэнне на ўкраінскую тэрыторыю праціўніка. Плануецца выкапаць каля 1,5 тысячы кіламетраў траншэй і хадоў злучэння, больш за 8 тысяч акопаў для тэхнікі, больш за 4 тысячы бліндажоў, пабудуюць 60-кіламетровую неўзрыўную загароду.

На здымку: "сцяна" на ізраільскай мяжы. Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі