Украіна і Расія правялі чарговы абмен палоннымі

Украінцы вярнулі дадому 100 палонных / t.me/ermaka2022
Украінцы вярнулі дадому 100 палонных / t.me/ermaka2022

Украіна і Расія правялі чарговы абмен палоннымі. Ва Украіну вярнуліся 100 чалавек, у тым ліку абаронцы Марыупаля, "Азоўсталі", Гастомеля і вострава Змяіны, паведамляе кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

Ва Украіну вярнуліся 80 мужчын і 20 жанчын. Сярод іх дзевяць афіцэраў, астатнія — прадстаўнікі радавога і сяржанцкага складу.

У Каардынацыйнымі штабе па абыходжанні з ваеннапалоннымі кажуць, што амаль палова вызваленых маюць цяжкія раненні, хваробы або зазналі катаванні, піша hromadske.ua. Самы малодшы з вызваленых мае 19 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі