"Украбаронпрам" працуе над ударным беспілотнікам, які мусіць праляцець 1000 км

"Завяршаем распрацоўку" / https://www.facebook.com/ukroboronprom/
"Завяршаем распрацоўку" / https://www.facebook.com/ukroboronprom/

"Украбаронпрам" паведаміў, што працуе над украінскім ударным беспілотнікам, які мусіць праляцець да 1000 кіламетраў (а значыць, пад ударам будзе і Масква). Вага яго баявой часткі — 75 кг. "Завяршаем распрацоўку", — адзначае прэс-служба дзяржаўнага канцэрна.

Гэты праект — адказ на атакі іранскімі дронамі-камікадзэ ўкраінскіх гарадоў, якія праводзіць Расія. Пакуль удаецца знішчаць толькі частку з іх. У панядзелак удар быў нанесены і па Кіеве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі