Уіліс і Ўівер паўдзельнічаюць у палітычнай змове

Брус Уіліс і Сігурні Уівер знімуцца ў новым трылеры "Халоднае святло дня", паведамляе Deadline.  Сюжэт карціны будуецца вакол маладога брокера, у якога на адпачынку ў Іспаніі выкрадаюць сям'ю. На працягу некалькіх гадзін, пакуль ён ратуе родных, у яго выпадкова атрымоўваецца раскрыць дзяржаўную змову.

Галоўную ролю ў фільме выканае Генры Кавіл, а рэжысёрам карціны выступае Мабру Эль Мэкры. Паведамляецца, што Брус Уіліс выканае ролю бацькі галоўнага героя - персанажа з вялікай колькасцю ўласных сакрэтаў. У сваю чаргу Сігурні Уівер будзе негатыўным персанажам. Першапачаткова роля была напісана пад мужчыну, таму сцэнарый прыйдзецца выпраўляць.

Здымкі новай карціны пачнуцца ў верасні ў Іспаніі. Вытворчасцю займаюцца кампаніі Summit Entertainment і Intrepid Pictures. Сярод прадзюсеараў фігуруе Стывен Зэйлян, які ў 1994 годзе атрымаў "Оскар" за сцэнарый "Спісу Шындлера".

Нагадаем, што Уіліс зараз працуе над фільмам "RED: Рэальныя, экстрэмальныя, дзёрзкія". Там ён выступае ў ролі сакрэтнага агента, які выйшаў на пенсію і да якога хтосьці падсылае забойцаў. Апроч Уіліса ў карціне здымаюцца Хэлен Мірэн, Джон Малкавіч і Морган Фрымэн. Трэйлер фільма можна паглядзець тут.

Фота: connect.in.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі