Уіл Сміт вяртаецца ў "вялікі" рэп

Амерыканскі рэпер Уіл Сміт заявіў, што вырашыў на пэўны час пакінуць кінакар'еру і вярнуцца на рэп-сцэну.
Для гэтага зорка Галівуду жадае зноў аб'яднацца са сваім старым хіп-хоп-партнёрам Джазі Джэфам, і ўзнавіць іх стары музычны праект Jazzy Jeff & Fresh Prince, каб рушыць у турнэ па ўсім свеце.

Больш таго, Сміт заявіў, што ўжо ў бліжэйшы час збіраецца пачаць запіс новага матэрыяла ў студыі, які плануе прадставіць сваім прыхільнікам па ўсім свеце ўжо ў канцы года. Сміт хвалюецца, што складана будзе «знайсці час, бо яго заўсёды не хапае», але ён зробіць усё магчымае.

Нагадаю, што праект Jazzy Jeff & Fresh Prince быў папулярны ў канцы 80-х пачатку 90-х гадоў дзякуючы хітам «Parents Just Don't Understand» і «Summertime», якія прынеслі калектыву «Грэмі» ў 1989 годзе.

Фота www.theonion.com