Уга Чавеса абвінавацілі ў прапагандзе наркаманіі

Венесуэльскія апазіцыянеры абвінавацілі прэзідэнта краіны Уга Чавеса ў прапагандзе наркотыкаў, а таксама запатрабавалі ад яго прайсці таксікалагічны тэст.
Падобныя заявы былі выкліканыя тым, што Чавес прызнаўся ў прыхільнасці да жавання лісця кокі, паведамляе "Інтэрфакс".

Кока, па словах Чавеса, надае яму дадатковую энергію. Раней ён заяўляў, што "жуе коку кожную раніцу і знаходзіцца ў выдатнай форме".

Кока выкарыстоўваецца не толькі ў харчовай прамысловасці, але і для вытворчасці моцнадзейнага наркатычнага рэчыва какаіна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі