Удзельнікі Slipknot паказалі сапраўдныя твары

Удзельнікі Slipknot правялі жалобную прэс-канферэнцыю ў гонар свайго калегі, басіста Пола Грэя (Paul Gray).
На сустрэчу з прэсай музыкі прыйшлі без сваіх сцэнічных масак. Таксама на канферэнцыі з'явіліся браты Грэя і яго жонка Брэна, цяжарная іх першынцам.

“Ён быў эсенцыяй усяго самага лепшага ў гэтым гурце - як у музычным так і ў чалавечым сэнсе, - заявіў фронтмэн Slipknot Коры Тэйлар. - Калі паспрабаваць апісаць Пола Грэя адным словам, то ў мяне ўзнікае толькі адзін варыянт – любоў. Усё што ён рабіў, ён рабіў для людзей, якія былі навокал - не важна, былі яны знаёмыя ці не. І ўсё, што ён пакінуў пасля сябе – гэта безумоўную любоў. Мне яго будзе вельмі неставаць, як і ўсім тут прысутным, і ўсім, хто яго ведаў. Ён быў лепшым з нас” - дадаў Тэйлар.

Брэна Грэй падзякавала прыхільнікам за падтрымку і цёплыя словы ў адрас яе мужа. “Мой муж быў дзіўным чалавекам, і я жадаю, каб яго запомнілі менавіта такім”, - сказала ўдава музыкі.

Нагадаем, што Пола Грэя знайшлі мёртвым раніцай 24 траўня ў гасцінічным нумары ў Дэ-Мойне, штат Аёва. Прычыны смерці 38-гадовага басіста пакуль застаюцца нявысветленымі – аўтапсія не дала адказу на гэта пытанне. Вынікі таксікалагічнай экспертызы стануць вядомымі на працягу чатырох-шасці тыдняў.

Фота: arishootspeople.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі