Удзельнікі "Pulp" уз'яднаюцца для "Гластнбэры-2010"
Былы лідэр брытанскага гурта Pulp Джарвіс Кокер заявіў, што гурт, які распаўся ў 2001-м годзе, мае намер ўз’яднацца. Паводле Кокера, гэтае рашэнне звязана з яго жаданнем выступіць на фестывалі “Гластнбэры-2010”, які традыцыйна адбудзецца ў апошнія выхадныя чэрвеня.
У размове з New Musical Express Кокер паведаміў, што перамовы з музыкамі Pulp адносна выступу на “Гластнбэры-2010” ужо вядуцца. “Гластнбэры шмат значыць для мяне, — кажа музыка.— Менавіта таму, я хацеў бы паўдзельнічаць у гэтым мерапрыемстве яшчэ раз”.
Нагадаем, што за час свайго існавання Pulp двойчы станавіліся хэдлайнерамі Гластнбэры — яны закрывалі музычную праграму дня ў 1995-м і 1998-м гадах. Як адрэагавалі арганізатары будучага “Гластнбэры” на жаданне гурта, выданне не паведамляе.
Між іншым, спіс удзельнікаў “Гластнбэры-2010” дагэтуль трымаецца ў строгім сакрэце. Аднак, усё больш музыкаў заяўляюць пра сваю гатоўнасць выступіць на фэсце. Напрыклад, на днях Роберт Плант заявіў, што вядзе перамовы наконт свайго ўдзелу ў “Гластнбэры-2010” з арганізатарам Майклам Эвісам.
Фота: dic.academic.ru