Удава Фрэнка Запы прайграла справу супраць фэсту

Удава амерыканскага музыкі Фрэнка Запы, Гэйл Запа, прайграла справу супраць штогадовага нямецкага фэсту Zappanale, паведамляе Billboard. У красавіку 2008 года Гэйл Запа падала ў суд на арганізатараў фэсту, патрабуючы спыніць выкарыстанне імя яе мужа і яго вобраза і выплаціць ёй 325 тысяч долараў у якасці кампенсацыі.

Аднак 21 студзеня суд пацвердзіў правы арганізатараў на выкарыстанне выявы Фрэнка Запы, паколькі фэст узнік у 1990 годзе і неўзабаве атрымаў патэнт, у той час як патэнт Гэйл Запы быў аформлены толькі ў 2002 годзе.

У 2008 годзе Zappanale сабраў 6,8 тысячаў гледачоў. Адной з крыніц прыбытку арганізатараў з'яўляецца гандаль атрыбутыкай з малюнкамі знакамітага музыкі. У 2009 годзе фэст мінуе з 12 па 16 жніўня.

Фрэнк Запа стаў першым рок-музыкам, які актыўна эксперыментаваў з самага пачатку сваёй кар'еры ў 1965 годзе з рознымі жанрамі - ад авангарда і класікі да рока і джаза. Ягоны стыль ігры на гітары аказаў уплыў на Джо Сатрыяні, Стыва Вая, Джона Фрусчантэ. Запа памёр у 1993 году ад рака прастаты.

Фота: www.m-music.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі