UB40 засталіся без вакаліста

Брытанскі регей-калектыў UB40 пазбавіўся свайго вакаліста: аб выхадзе са складу абвясціў Алі Кэмпбел, чый голас на працягу 30 гадоў служыў візітнай карткай групы.
Паводле заявы мэнэджменту UB40, Алі прыняў рашэнне засяродзіцца на сольнай кар'еры. Менавіта з гэтай прычыны спявак больш не можа ўдзельнічаць у жыцці гурта.

Астатнія сямёра ўдзельнікаў ветэранскага калектыву маюць намер працягваць сваю дзейнасць без Алі, хоць на цяперашні момант не ўдакладняюць, хто стане яго «намеснікам». Апошні выступ UB40 з удзелам Алі Кэмпбела адбудзецца ў лютым гэтага года ў Аўстраліі, куды музыкі зазірнуць пад заслону свайго бягучага тура.

«Удзельнікі UB40 неверагодна расчараваныя і засмучаныя гэтай навіной, бо пасля 30 гадоў
супрацоўніцтва паспелі згуртавацца ў сапраўдную сям'ю, якая губляе зараз аднаго з сваіх паплечнікаў, - заявіў прэс-аташэ каманды. - Аднак гурт мае намер працягваць запісвацца і выступаць, няхай ужо і без Алі.

У UB40 ніколі не было лідэра, усе ўдзельнікі рабілі свой унёсак у стварэнне таго унікальнага саўнду, дзякуючы якому гурт атрымаў сусветную вядомасць».

З моманту з'яўлення ў Бірмінгеме ў 1979-м году UB40 паспелі выпусціць 18 альбомаў, якія дэлегавалі ў

брытанскі Топ-40 больш за сорак песень. Найбольш вядомымі з іх з'яўляюцца такія хіты, як «Red Red Wine» і «I Can't Falling In Love With You».

Сумарны тыраж альбомаў групы на сёння дасягае 70 мільёнаў асобнікаў. Апошняя кружэлка з удзелам Алі Кэмпбела з назвай «24/7» убачыць свет у сакавіку гэтага года.

Фота: www.musik-base.de

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі