U2 прэзентавалі песню з "Чалавека-павука"

Ірландцы U2 падчас выступу ў Партугаліі нечакана для публікі выканалі новую песню з мюзіклу «Чалавек-павук: выключыць цемру», якая раней нідзе не гучала.
Як паведамляе Contact Music, прэм'ера гэтага музычнага шоў адбудзецца на Брадвеі ў снежні гэтага года. Аўтарамі ўсёй музыкі рок-оперы з'яўляюцца ўдзельнікі U2 Бона і Эдж. Папярэднія паказы шоў, як чакаецца, адбудуцца ўжо ў сярэдзіне лістапада – больш чым за месяц да афіцыйнай прэм'еры.

Фота: boston.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі