U2 плануе перамагчы Прынса
Калектыў U2 плануе зладзіць рэкордную серыю канцэртаў на пляцоўцы O2 Arena у Лондане. Паводле паведамлення на сайце Gigwise, на сённяшні дзень самай
працяглай серыяй выступаў на O2 Arena з'яўляецца мерапрыемства,
арганізаванае Прынсам.
У канцы лета - пачатку восені 2007 года спявак даў 21 канцэрт на гэтай пляцоўцы ў межах тура, прысвечанага альбому Planet Earth.
Паводле словаў мэнэджэра U2 Пола Макгінэса, гурт можа выступіць з канцэртамі на O2 Arena увосень 2008 года.
Зараз калектыў займаецца падтрымкай і прасоўваннем трохмернага дакументальнага фільма U23D.
Акрамя таго, у 2008 годзе музыкі плануюць выпусціць чарговы студыйны альбом. Магчыма, канцэрты ў Лондане будуць арганізаваныя ў падтрымку новай кружэлкі.
Фота: www.wiredjesus.com