U2 перамаглі Папу Рымскага

U2 пабілі рэкорд Папы Рымскага. Выступ гурта на стадыёне Giants Stadium у Нью-Джэрсі прызнана самым масавым мерапрыемствам за ўсю гісторыю існавання гэтай спартовай пляцоўкі.  Шоў рокераў, якое адбылося тут 23 верасня, сабрала амаль 85 тысяч гледачоў - на цэлых дзве тысячы больш, чым іх прысутнічала на літургіі з удзелам Яна Паўла II у кастрычніку 1995-га году.

Дазнаўшыся аб гэтым, Бона з гонарам абвясціў са сцэны пра дасягненне: "Навіны такія. Мы пабілі ўсе рэкорды наведвальнасці Giants Stadium - уключаючы выступ Папы Рымскага!".

Нагадаем, што зараз U2 гастралююць па свеце ў межах свайго турнэ ў падтрымку новага альбома "No Line On The Horizon".

@Music
Фота: behrns.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі