U2 напісалі песні адразу для 3-х альбомаў

Лідар U2 Бона заявіў, музыкі падрыхтавалі матэрыял для цэлых трох новых альбомаў, паведамляе The Guardian.  Агулам гурт напісаў каля 30 песень. Стылістыка іх, па словах Бона, разнастайная - ад "медытатыўных" кампазіцый і класічных рок-рэчаў да "клубных" трэкаў.

Музыкі пакуль не вырашылі, што будуць рабіць з песнямі, і на колькі альбомаў іх падзеляць. Ёсць таксама верагоднасць, што калектыў адбярэ лепшыя трэкі і апублікуе іх хуткім часам.

Нагадаем, "No Line on the Horizon", дванаццаты і апошні на сённяшні дзень студыйны альбом U2, выйшаў у лютым 2009 году. Тады ж Бона заявіў, што ў 2009 годзе гурт плануе выпусціць яшчэ адну пласцінку - "Songs of Ascent". Аднак рэліз гэтага дыска неаднаразова адкладаўся. Цяпер не вядома, калі ж выйдзе "Songs of Ascent", і ці выйдзе наогул.

Фота: quieroletras.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі