U2 – хэдлайнеры "Гластнбэры-2010"

Ірландцы U2 стануць хэдлайнерамі музычнага фэсту "Гластнбэры-2010" у Вялікабрытаніі, паведамляе The Sun. U2 выступяць на "Гластнбэры" упершыню за сваю 33-гадовую кар'еру. Выступ U2, як мяркуецца, адбудзецца ў пятніцу, 25-га чэрвеня. Афіцыйнага пацверджання інфармацыі пра канцэрт U2 на "Гластнбэры-2010" не паступала, аднак канцэртны графік тура ірландскіх рокераў па ЗША, які адбудзецца летам 2010 года, прадугледжвае "акно" для паездкі ў Вялікабрытанію.

Раней лідэр U2 Бона заяўляў, што вельмі хоча выступіць на "Гластнбэры" і назваў такі выступ адной з найважнейшых задач для сваёй каманды.

У 2010 годзе "Гластнбэры" адзначыць сваё 40-годдзе. Квіткі на фэст, які адбудзецца 23-27 чэрвеня, паступілі ў продаж у кастрычніку 2009 года і былі раскупленыя за адзін дзень. На той момант арганізатар мерапрыемства Майкл Эвіс (Michael Eavis) не назваў ніводнага ўдзельніка фестывалю.

Па розных дадзеных, на "Гластнбэры-2010" могуць выступіць Роберт Плант, Muse, Pulp, якія запланавалі ўз'яднанне адмыслова для гэтага канцэрта, Green Day, Coldplay, Дэвід Боўі і іншыя. Паведамлялася таксама, што галоўным хэдлайнерам фэста можа стаць The Rolling Stones.

Фота: news.rambler.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі