U2 цалкам аддалі сябе ў рукі канцэртнай кампаніі
Ірландскія рокеры U2 далучыліся ліку музыкаў, якія спрабуюць новыя метады вядзення справаў у шоў-бізнэсе. Музыкі падпісалі доўгатэрміновы кантракт з амерыканскай канцэртнай
арганізацыяй Live Nation наконт усёй дзейнасці гурта, акрамя
рэкордынгавай.
Кампанія Universal Music будзе працягваць выпускаць альбомы гурта, аднак збыт музычнай прадукцыі, у тым ліку і лічбавых рэлізаў, і пытанні падавання правоў на выкарыстанне брэнду U2 з гэтага часу будзе кантраляваць Live Nation.
Таксама кампанія будзе ад імя гурта распараджацца правамі на ліцэнзаванне запісаў, весці перамовы пра спонсарскую падтрымку і займацца напаўненнем сайта U2.
Дадам, што апошнія 20 гадоў кампанія Live Nation арганізоўвала сусветныя туры каманды, умовы цяперашняга пагаднення таксама будуць распаўсюджвацца на ўвесь свет.
Фота: www.wiredjesus.com