У ЗША з'явіўся музей Рэя Чарльза

У Лос-Анжэлесе адкрыўся музей легендарнага музыкі Рэя Чарльза (Ray Charles).  Афіцыйнае адкрыццё адбылося 23 верасня, напярэдадні 80-годдзя легендарнага музыкі. Нагадаем, што выканаўца памёр у 2004 годзе ва ўзросце 73 гадоў. Музей размешчаны ў цэнтры горада, у офісным будынку, пабудаваным калісьці на грошы самога Чарльза. У сямі галерэях выстаўленыя музыка і відэазапісы Рэя Чарльза, яго ўласныя і памятныя рэчы.

Музей створаны дабрачыннай арганізацыяй, якую Рэй Чарльз заснаваў у 1986 году для дапамогі дзецям з бедных і няшчасных сем'яў. Таму першымі наведвальнікамі экспазіцыі як раз і сталі дзеці і падлеткі.

Да 2011 года музей будзе адкрыты толькі для груп школьнікаў, пасля з выставай зможа азнаёміцца і самая шырокая публіка.

Фота: anglo-cas-group.org.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі