У Вілейскім раёне БМВ збіў дзіцячую каляску
Увечары 7 лістапада ў Вілейскім раёне адбылося ДТЗ з трагічным вынікам, паведамляе МУС Беларусі.
Аўтааварыя здарылася ў 18.35 каля вёскі Ізбіно. Жыхар Вілейкі ехаў на БМВ і збіў дзіцячую каляску, які везла жыхарка вёскі, што знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем.
Пры ДТЗ траўмы атрымаў хлопчык, якому не было яшчэ і года. Каля 21-й гадзіны хлопчык памёр у лякарні
Паведамляецца, што ДАІ праводзіць праверку інцыдэнту.