У Венецыі пачаўся міжнародны кінафестываль

2 верасня на востраве Лідо пачаў сваю працу 66-ы міжнародны Венецыянскі кінафестываль.
У яго асноўны конкурс увайшлі 23 фільмы, у тым ліку карціна "Дарога" з Шарліз Тэрон і Віга Мортэнсэнам у галоўных ролях і італьянская стужка "Падвойная гадзіна", галоўную ролю ў якой выканала расійская акторка Ксенія Рапапорт.

Па-за конкурсам будуць паказаныя "Інфарматар" Стывена Содэрберга, а таксама "Дзіра" Джо Дантэ і іншыя карціны.

Сёлета журы Венецыянскага фестывалю ўзначальвае ўладальнік двух "Залатых львоў" Энг Лі. Фэст завершыць сваю працу 12 верасня, інфармуе Карэспандэнт.

Фота: www.novoskop.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі