У Валянціны Талкуновай – рак

Артыстка Валянціна Талкунова мужна процістаіць страшнай хваробы. Лекары змагаюцца за яе жыццё ў Боткінскай лякарні ў Маскве, паведамляе Агенцтва нацыянальных навінаў. Нагадаем, нядаўна ў Магілёве проста падчас канцэрту Талкунову давялося шпіталізаваць. Спачатку лекары вырашылі, што артыстка проста ператамілася. Але затым быў пастаўлены страшны дыягназ.

Летась Талкуновай выдалілі злаякасную пухліну мозгу, а затым была зробленая аперацыя на грудзях. Але рак вярнуўся, метастазы закранулі ўжо пячонку, лёгкія і мозг.

Артыстка знаходзіцца ў хірургічным аддзяленні, але пакуль невядома, ці будуць ёй рабіць аперацыю: хвароба знаходзіцца на вельмі запушчанай стадыі.