У Светлагорскім раёне адкрылі радовішча нафты

Новае радовішча нафты адкрылі ў Беларусі. Яно знаходзіцца ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. З першай свідравіны за суткі здабылі каля 60 тон “чорнага золата”.  Спецыялісты мяркуюць, што, дзякуючы новаму радовішчу, удасца ў бліжэйшай перспектыве павялічыць здабычу нафты ў нашай краіне.

Паводле звестак Міністэрства статыстыкі, летась у Беларусі было здабыта 1760 тысяч тон нафты. На працягу бліжэйшых дзесяці гадоў аб’ём здабычы нафты мусіць быць даведзены да 2 мільёнаў тон на год.

Прамысловыя запасы “чорнага золата” ў Беларусі, паводле звестак Міністэрства прыроды, на цяперашні час складаюць 60 мільёнаў тон.

Інтэрфакс  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі