У свеце з'явілася вуліца Рычы Самборы

У гонар гітарыста амерыканскай рок-каманды Bon Jovi Рычы Самборы назвалі адну з вуліц у горадзе Вудбрыдж, штат Н’ю-Джэрсі, паведамляе Undercover. Рашэнне было прынята ўладамі горада. Усталяванне таблічкі з надпісам “Richie Sambora Way” адбылася ў Вудбрыджу некалькі дзён таму. Вуліца Рычы Самборы вядзе акурат да школы, у якой гітарыст калісьці вучыўся. 50-гадовы музыка, які прыехаў у горад разам са сваёй маці, наведаў урачыстае мерапрыемства і ўзяў удзел у адкрыцці вуліцы з новай назвай.

Перайменаванне вуліц у гонар музыкаў стала ў апошні час распаўсюджанай практыкай. Так, напрыклад, нядаўна адну з вуліц у Польшчы назвалі ў гонар The Beatles, а вуліцу ў амерыканскім горадзе Ўорэн перайменавалі ў гонар былога бубнача Nirvana і лідэра Foo Fighters Дэйва Гроўла. Акрамя таго, у Н’ю-Ёрку ненадоўга (на два тыдні) з'явілася вуліца U2.

Фота: www.klopp.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі