У суботу пачнецца “паляванне” на пешаходаў

З 10 лістапада ў Беларусі пачынаецца паляванне на пешаходаў без флікераў. На працягу дзесяці дзён Дзяржаўтаінспекцыя правядзе акцыю па прафілактыцы дарожна-транспартных здарэнняў.

Асаблівая ўвага будзе скіраваная якраз на наяўнасць у пешаходаў і веласіпедыстаў святлоадбівальных элементаў. Супрацоўнікі ДАІ скардзяцца, што беларусы ўпарта не хочуць насіць на вопратцы флікеры і ўсе высілкі ў гэтым кірунку не дапамагаюць.

З пешаходамі правядуць тлумачальныя гутаркі, а злосных парушальнікаў пакараюць штрафамі.

АФН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі