У студзені спажывецкі імпарт у Беларусі ўпаў утрая

У першы месяц гэтага года спажывецкі імпарт у Беларусі скараціўся ўтрая. Калі ў снежні тавараў у краіну ўвезлі на 1,3 мільярда долараў, то ў студзені — толькі на амаль 444 мільёны долараў. Як мяркуюць эксперты, у далейшым імпарт таксама будзе скарачацца.

Летась была адваротная тэндэнцыя — увоз спажывецкіх тавараў з-за мяжы павялічваўся і па выніках 2014 года склаў 9,3 мільярда долараў (на 18,6% болей, чем у 2013 годзе). Аднак у снежні сітуацыя рэзка змянілася: Нацбанк увёў 30-адсоткавы збор за набыццё замежнай валюты і гэта зрабіла дзейнасць імпарцёраў нявыгаднай, бо кошт імпартных тавараў для насельніцтва стаў вышэйшым.

Як адзначыла ў інтэрв’ю БелаПАН эканаміст Беларускага эканамічнага даследчыцка-адукацыйнага цэнтру Кацярына Барнукова, 40-адсоткавая дэвальвацыя беларускага рубля ў дачыненні да долара прывядзе да зніжэння попыту на імпарт. Да таго ж, увоз замежных тавараў зменшыцца пад уплывам адміністратыўных захадаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі