У Слуцку выбухнуў катэдж
Выбух адбыўся ў адным з катэджаў у Слуцку. Мяркуецца, што ўзарваўся бытавы газ,паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на міліцыю Слуцкага раёна. З-пад абломкаў катэджу выратавалі мужчыну і даставілі яго ў лякарню. Цяпер шукаюць жанчыну, якая знаходзілася ў катэджы.