У слуцкім рэстаране “Вежа” пабіліся 30 чалавек
Буйная бойка, падрабязнасці якой адкрытыя толькі зараз, адбылася ўвечары з 7 на 8 студзеня ў слуцкім рэстаране “Вежа”. У той вечар тут адпачывала больш за 100 чалавек. Па папярэдніх звестках, у бойцы ўдзельнічала каля 30 чалавек. Інцыдэнт пачаўся са сваркі, што адбылася паміж двума мужчынамі. За кожнага “заступіліся” сябры. “Лёталі крэслы, біўся посуд… Нават міліцыя не змагла адразу аднавіць парадак”, — апісвае бойку слуцкая газета “Кур’ер”.
Падчас бойкі цялесныя пашкоджанні атрымалі міліцыянты, якіх выклікала на дапамогу служба аховы рэстарана. Праз мітусню, якой суправаджалася бойка, некалькі чалавек сышло з “Вежы”, не аплаціўшы рахунак. Паводле звестак “Кур’ера”, тры рахункі дагэтуль застаюцца неаплачаныя. Затое ў якасці своеасаблівай кампенсацыі дырэктар рэстарана захоўвае згублены кімсьці ў той вечар мабільны тэлефон.