У Слоніме студэнтка выкінулася з акна 9-га паверха
![У Слоніме студэнтка выкінулася з акна 9-га паверха](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/domsbby.jpg.webp?itok=cqhHTAds)
У Слоніме (Гродзенская вобласць) студэнтка выкінулася з акна 9-га паверха жылога дома. Яна загінула. Здарэнне адбылося ўначы 9 сакавіка. Паводле папярэдняй версіі, адбылося самагубства, інфармуе БЕЛТА.
Паведамляецца, што загінулай быў 21 год. Яна вучылася на пятым курсе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, у Слоніме была на практыцы. Праваахоўнікі высвятляюць усе абставіны здарэння.