У сербскай вёсцы паставілі помнік Джоні Дэпу

У Сербіі ўсталяваны помнік галівудскаму акцёру Джоні Дэпу, перадае Associated Pres. Манумент у поўны рост узвялі ў невялікай сербскай вёсцы ў горнай мясцовасці на паўднёвым усходзе краіны, дзе зараз праходзіць фестываль аўтарскага кіно “Kustendorf”(Кустэндорф). Прадставіў помнік Дэпу сербскі рэжысёр і даўні сябра акцёра Эмір Кустурыца.

Джоні Дэп прыляцеў у Сербію ў аўторак, 12 студзеня. У той жа дзень акцёр сустрэўся з сербскім прэзідэнтам Барысам Тадзічам, а затым паехаў на фэст “Kustendorf”. Па словах Кустурыцы, знакамітасць прабудзе ў Сербіі тры дні, падчас якіх будзе "піць віно, глядзець кіно, а таксама наведае месцы, дзе будуць адбывацца здымкі новага фільма пра мексіканскага рэвалюцыянера Панча Вілья".

Нагадаем, раней Кустурыца абвясціў пра хуткі пачатак здымачнага працэсу фільма "Сем сяброў Панча Віл’я і жанчына з шасцю пальцамі", у якім Дэп, як чакаецца, выканае галоўную ролю.

Фота: www.dnevnik.si

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі