У сераду пройдзе беларускае "класіка": "Дынама" (Мінск) — БАТЭ
У сераду, 23 траўня, пройдзе беларускае "класіка": "Дынама" (Мінск) — БАТЭ. Цэнтральны матч 8-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе пачнецца на стадыёне "Трактар" у 19:15. У лідара першынства БАТЭ 21 ачко, мінскае "Дынама" мае 17.
Да "класіка" ў добрым настроі падыйшлі дынамаўцы, а вось барысаўчанам няпроста — нядаўна яны прайгралі брэсцкаму "Дынама" фінал Кубка Беларусі (2:3). У выпадку перамогі БАТЭ адарвецца ад мінскага "Дынама" на 7 ачкоў, у выпадку няўдачы перавага стане мінімальнай.
У мінулым сезоне менавіта БАТЭ і мінскае "Дынама" змагаліся за медалі чэмпіянату Беларусі. Дынамаўцы прайгралі барысаўчанам абедзьве гульні (з аднолькавым лікам 0:1).
Фота: http://dinamo-minsk.by