У Сан-Паулу пранёсся агнявы тарнада
Жыхары бразільскага штата Сан-Паулу сталі відавочцамі ўнікальнай прыроднай з'явы. Там пранёсся агнявы тарнада, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.
Віхор прайшоў праз падпаленае поле, ён нагадваў гіганцкі факел. З-за тарнада спыніўся рух на бліжэйшых аўтатрасах. У гэтым раёне Бразіліі ўжо тры месяцы не было дажджоў, так што засуха і моцны вецер спрыяюць распаўсюджванню пажараў.